21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023

                                   

  Вы паслухайце родную мову: 

  Жаўруковаю песняй звініць…     

  Колькі фарбаў, адценняў у слове! 

  Як пявуча ліецца-гучыць! 

                             Лідзія Полазава 

 

 

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы! 

   У дзіцячым садочку на працягу дня дарослыя і дзеці размаўлялі на роднай беларускай мове.

  Раніцай была праведзена ранішняя сустрэча «Вітаемся па-беларуску». Арганізавана акцыя «Валошка - кветка Радзімы» - дзеці выраблялі кветкі і дарылі іх сябрам і блізкім людзям. У групах прайшлі заняткі «Мову родную шануем», дзе дзеці называлі рэчы на роднай мове, тлумачылі сэнс беларускіх слоу, прыказак. На працягу дня праходзілі «Моўныя хвiлiнкі», тэатральныя пастановы, беларускія гульні «Гуляем – па-беларуску размаўляем!» др.

 У садочку адбылося музычнае свята «Чароўны куфэрак», прысвечанае дню роднай мовы. Яно было накіравана на развіццё маўленчых здольнасцей выхаванцаў,  выхаванне павагі да роднай мовы,  цікавасці да беларускай літаратуры.