Дзень роднай мовы

21.02.2022

21 лютага адзначаецца День роднай мовы! - OneBook.by21 лютага у дзіцячым садзе прайшоў Дзень роднай мовы.

   Раніцай была праведзена акцыя «Цудоўныя родныя словы» - дзеці са сваімі бацькамі называлі малюнкі на роднай мове, тлумачылі сэнс беларускіх рэчаў, прыказак. На працягу дня праходзілі «Моўныя хвiлiнкі», тэатральныя пастановы, беларускія гульні «Гуляем – па-беларуску размаўляем!», заняткі на роднай мове.

 Таксама у садочку адбылося моўнае свята “Родная мова, цудоўная мова!”, прысвечанае гэтаму дню. Яно было накіравана на развіццё маўленчых здольнасцей выхаванцаў, на выхаванне павагі да роднай мовы,  цікавасці да беларускай літаратуры.

Усяму пачатак родная мова - ГУО "Солтановщинский УПК д/с-СШ"

Так жыві ж ты вечна,
Мовачка радзімая,
Самая мне родная,
Самая мне мілая!!!