Свята «Дажынкі»

27.10.2023

IMG_20231027_101538

Дажынкі — народнае земляробчае свята, дзе людзі аддаюць даніну павагі зямельцы і хлебу.

У нашым дзіцячым садку прайшло свята «Дажынкі»: гучала беларуская народная музыка, прымаўкі ды прыказкі аб хлебе і працы. Выхаванцы расказвалі вершы пра восень, спявалі, вадзілі карагоды, з задавальненнем удзельнічалі ў розных народных гульнях. У госці да дзяцей прыходзілі Янінка і Цімошык, якія пазабаўлялі выхаванцаў, а потым і папрацавалі разам: збіралі каласкі з поля і вывозілі бульбу на грузавіках. У канцы ўсе ўдзельнікі свята смачна пачаставаліся дарамі Восені.