Калядкi ў дзiцячым садзе

12.01.2024

Новы каляндарны год у нашым дзiцячым садку почаўся з святкавання Калядак. Свята было напоўнена атмасферай дабрыні. Дзеці пазнаеміліся з Евангельскім сюжэтам Нараджэння Хрыста – вертэпам, што дало магчымасць дакрануцца да народных традыцый і звычаяў, самім адчуць красу гэтай вялікай падзеі. Да гаспадыні ў хату завіталі калядоўшчікі, яны спявалі песні, жартавалі і весяліліся разам з дзецьмі. З Несцеркам усе ўдзельнікі свята адправіліся на калядны кірмаш, дзе сустрэлі Цыганку з мядзведзем. Потым усе частаваліся смачным печывам і прысмакамі

Свята прынесла ўсім радасць і добры настрой.