21 лютага - Дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы! 

Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.

                                    В. Швед

 У дзіцячым садочку на працягу дня дарослыя і дзеці размаўлялі на роднай беларускай мове.

На ранішняй сустрэчы ўсе віталіся па-беларуску. У групах прайшлі заняткі «Мову родную шануем», дзе дзеці называлі рэчы на роднай мове, тлумачылі сэнс беларускіх слоу, прыказак. На працягу дня праходзілі «Моўныя хвiлiнкі», беларускія гульні «Цудоўны куфэрак» др.

     

 

 

 

 

 

 

У садочку адбылося музычнае свята «Гуляем, ды на роднай мове размаўляем», прысвечанае дню роднай мовы.  Да дзяцей прыйшоў Вучоны Кот, які прапанаваў адправіцца ў паддарожжа. На беларускіх прыпынках выхаванцы размаулялі на роднай  мове, гулялі і весела адпачывалі,  замацоўвалі ветлівыя словы, спявалі беларускія песні.

 

 

 

 

 

 

 

На працягу дня праходзіла акцыя «Смак роднай мовы» - дзеці з бацькамі замацоўвалі назвы ягад на беларускай мове.

Дзень беларускай мовы накіраваны на развіццё маўленчых здольнасцей выхаванцаў,  выхаванне павагі да роднай мовы,  цікавасці да беларускай літаратуры.